19 верасня 2025 года ў нашай школе прайшоў важны бацькоўскі сход. З інспектарам ІСН Слуцкага РАУС Чыжык Анастасіяй Андрэеўнай бацькі абмеркавалі ролю сям'і ў забеспячэнні бяспекі дзяцей. Былі закрануты пытанні адказнасці бацькоў за кантроль над часамправаджэннем непаўналетніх, а таксама неабходнасць інфармаванасці аб наступствах фізічнага і псіхічнага гвалту. Асаблівая ўвага надавалася прафілактыцы і своечасоваму рэагаванню на пагрозы. Сход дапамог бацькам лепш зразумець, як важна быць актыўнымі ўдзельнікамі жыцця сваіх дзяцей і кантраляваць іх бяспеку ў розных сітуацыях. Дзякуй усім за ўдзел і клопат аб будучыні нашых вучняў!
