Архіў навін

25.09.25

Выхоўваем актыўных грамадзян: дзень у "Школе Актыўнага Грамадзяніна"

25 верасня навучэнцы 8–10 класаў прынялі ўдзел у занятку інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна".

Тэма мерапрыемства - "Быць годным грамадзянінам - значыць быць актыўным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь!". Падчас урока юнакі абмеркавалі важнасць павагі да дзяржаўных сімвалаў і ролю грамадзянскай пазіцыі ў развіцці краіны. Адмысловая ўвага надавалася пашпарту грамадзяніна, як важнаму дакументу, знаку грамадзянскай адказнасці. Навучэнцы пазнаёміліся з раздзеламі дапаможніка "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь", распрацаванага для адукацыйных устаноў. У размове падкрэслілі асабістыя якасці грамадзяніна: працавітасць, сумленнасць, адказнасць і любоў да Радзімы. Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню грамадзянскай культуры і патрыятызму, нагадаўшы маладым людзям аб іх адказнасці за будучыню Радзімы.Гэтыя ініцыятывы важны для выхавання актыўных і адказных грамадзян будучыні.

Раздзелы сайта