Архіў навін

24.09.25

Сустрэча з ІСН: прафілактыка экстрэмізму і захаванне бяспекі

24 верасня ў рамках Адзінага дня бяспекі адбылася сустрэча навучэнцаў школы з начальнікам інспекцыі па справах непаўналетніх Слуцкага райвыканкама, маёрам міліцыі Аляксандрам Іванавічам Дзядком.

У ходзе гутаркі абмеркавалі важныя пытанні адказнасці за рэабілітацыю нацызму, распальванне расавай, нацыянальнай і рэлігійнай варожасці. Асаблівую ўвагу надалі недапушчальнасці прапаганды і дэманстрацыі нацысцкай сімволікі, у тым ліку распаўсюджванне праз інтэрнэт. Таксама казалі аб наступствах дзеянняў экстрэмісцкага характару. Мерапрыемства дапамагло дзецям лепш зразумець прававыя нормы і важнасць захавання законаў для захавання міру і бяспекі ў грамадстве.

Раздзелы сайта