27 верасня навучэнцы агракласа наведалі ААТ "Вітко-Агра". У час экскурсіі хлопцы даведаліся аб умовах паступлення па мэтавым дагаворы і пазнаёміліся з асаблівасцямі работы прадпрыемства. Таксама навучэнцы пагутарылі са спецыялістамі, якія расказалі аб сучасных тэхналогіях і сферах дзейнасці кампаніі. Такая экскурсія дапамагае навучэнцам пашырыць веды аб сельскагаспадарчай галіне і зрабіць выбар будучай прафесіі.
