Архіў навін

23.09.25

Гутарка-падарожжа ў 1 класе "Альтэрнатыўныя віды транспарту".

23 верасня 2025 года ў 1 класе прайшоў займальны занятак - гутарка-падарожжа «Альтэрнатыўныя віды транспарту».

Вучні пазнаёміліся з рознымі экалагічна чыстымі спосабамі перамяшчэння, такімі як веласіпеды, самакаты, грамадскі транспарт і пешыя прагулкі. Дзеці прыгадалі важныя правілы бяспекі пры выкарыстанні розных відаў транспарту. Адмысловая ўвага надавалася ўплыву транспарта на навакольнае асяроддзе і здароўе чалавека. Заняткі дапамаглі растлумачыць неабходнасць актыўнага выкарыстання альтэрнатыўных відаў транспарту для зніжэння залежнасці ад аўтамабіляў, што садзейнічае захаванню прыроды і паляпшэнню якасці жыцця. Мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна.

Раздзелы сайта