Хлопцы задумаліся над пытаннем: "Хто я?" - бо кожны з нас - не проста імя, а цэлы свет. На занятках школьнікі пазнаёміліся з паняццямі «Асоба» і «Грамадзянін», а таксама стварылі плакат з адбіткамі далоняў, якія сімвалізуюць іх таленты і ўклад у агульную справу класа. Гэты яскравы і разнастайны калектыў паказаў, наколькі кожны важны для агульнага поспеху. Спазнаючы сябе і развіваючы свае здольнасці, навучэнцы вучацца быць актыўнымі грамадзянамі сваёй школы, горада і краіны, уносячы значны ўклад у жыццё грамадства.
