У рамках тыдня быў аформлены яркі тэматычны стэнд, які нагадваў аб важнасці аховы працы і правілаў бяспекі. Праведзены маніторынг захавання нормаў на працоўных месцах і ў навучальных кабінетах. Таксама прайшоў сход калектыву, на якім абмяркоўваліся пытанні бяспекі, і дзелавая гульня па разборы розных сітуацый з парушэннямі правілаў аховы працы. У адзіны дзень бяспекі 25 верасня была адпрацаваная эвакуацыя з будынка школы, што дазволіла адпрацаваць дзеянні пры надзвычайных сітуацыях і павысіць бяспеку для ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
