Мэта акцыі - пазнаёміць дзяцей з традыцыяй павагі да старэйшага пакалення, развіць навыкі зносін і творчага самавыяўлення. Кожны вучань коратка расказаў пра сваю бабулю ці дзядулю: іх захапленні і асаблівасці. Затым дзеці сваімі рукамі зрабілі віншавальныя паштоўкі, каб выказаць падзяку і цёплыя пажаданні пажылым людзям. Такая акцыя дапамагае выхоўваць дабрыню і павагу.
