У ходзе заняткаў ствараўся станоўчы эмацыйны фон для ўмацавання псіхалагічнага здароўя дзяцей і прафілактыкі эмацыйных крызісаў. Дзеці абмяркоўвалі жыццёвыя цяжкасці і вучыліся знаходзіць шляхі іх вырашэння. Мерапрыемства спрыяла развіццю самапазнання - дзеці ўсведамлялі свае інтарэсы і жаданні, разглядалі сябе ў сучаснасці і будучыні. Адмысловая ўвага надавалася таму, дзе і як можна атрымаць дапамогу і падтрымку ў цяжкія моманты. Заняткі дапамаглі развіць эмацыйную ўстойлівасць і ўзаемаразуменне паміж дзецьмі.
