27.09.2025 у пачатковых класах прайшоў конкурс малюнкаў "Мая сям'я". Перад пачаткам конкурсу настаўнікі арганізавалі апытанне аб тым, што дзеці ведаюць аб сваёй сям'і. З вялікай цікавасцю хлопцы расказвалі пра сваіх родных і блізкіх. У працэсе работы над малюнкамі ў дзяцей фарміравалася разуменне аб сям'і і ўзаемных адносінах паміж членамі сям'і. У выніку дзеці зрабілі важную выснову: сям'я — гэта наш абярэг, абарона і месца, дзе мы пачуваемся шчаслівымі. Конкурс дапамог дзецям лепш зразумець каштоўнасць сямейнай сувязі і ўмацаваць сямейныя каштоўнасці.

27 верасня 2025 года ў 9 класе ў рамках школьнай суботы прайшла інтэрактыўная гульня "Калі ў сям'і лад, то не патрэбны скарб". У ходзе мерапрыемства навучэнцы актыўна ўдзельнічалі ў заданнях, накіраваных на фарміраванне сямейных каштоўнасцей і павагу да традыцый. Гульня дапамагла хлопцам лепш зразумець важнасць паразумення, падтрымкі і павагі ў сям'і. Такія мерапрыемствы садзейнічаюць не толькі развіццю камунікатыўных навыкаў, але і ўмацоўваюць пачуццё адказнасці і адзінства сярод школьнікаў. Дзякуем усім удзельнікам за актыўнасць і шчырую цікавасць!
