Архіў навін

02.10.25

Гульня-віктарына ў 5 класе "Што такое фішынг і як яго распазнаць".

2 кастрычніка ў 5 класе прайшла гульня-віктарына "Што такое фішынг і як яго распазнаць".

 Мэта мерапрыемства - навучыць пяцікласнікаў разумець, што такое фішынг, распазнаваць прыкметы ашуканскіх паведамленняў і сайтаў, а таксама развіваць навыкі бяспечных паводзін у інтэрнэце для абароны асабістых дадзеных. Сёння хлопцы даведаліся, што фішынг - гэта спосаб падману, калі зламыснікі спрабуюць выкрасці паролі або асабістую інфармацыю. У гульнявой форме мы вучыліся распазнаваць гэтыя пасткі і бараніць свае сакрэты. Дзякуючы гэтай нататцы дзеці лепш разумеюць, як заставацца ў бяспецы анлайн!

Раздзелы сайта