Архіў навін

04.10.25

Віншаванне з прафесійным святам ветэранаў педагагічнай працы

Са шчырымі словамі падзякі і добрымі пажаданнямі юнакі і дзяўчаты павіншавалі тых, хто прысвяціў сваё жыццё выхаванню і навучанню пакаленняў.

Напярэдадні Дня настаўніка, 4 кастрычніка, піянеры нашай школы наведалі ветэранаў педагагічнай працы: Дарашэвіч Аляксандру Пятроўну, Нясен Таісію Дзмітрыеўну, Алешку Аліну Пятроўну.
Ветэраны былі крануты ўвагай, а ў іх вачах свяцілася радасць ад сустрэчы з рабятамі. Дзень настаўніка стаў па-сапраўднаму светлым святам - з кветкамі, усмешкамі і цяплом сэрцаў. Такія сустрэчы - не проста віншаванні, а мост паміж мінулым і будучыняй, дзе цяпло сэрцаў перадаецца ад пакалення да пакалення.

Раздзелы сайта