Архіў навін

08.10.25

Навучальны семінар па пытаннях прафілактыкі траўматызму і аказанні першай дапамогі

8 кастрычніка 2025 года ў нашай школе адбыўся важны навучальны семінар, які правяла загадчыца Танежыцкага ФАПа.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы і педагогі. Семінар быў прысвечаны пытанням прафілактыкі траўматызму і аказанні першай дапамогі.Вольга Мікалаеўна Дубінка падрабязна расказала пра бяспечныя паводзіны ў школе і дома, а таксама паказала, як правільна дзейнічаць у экстраных сітуацыях. Удзельнікі атрымалі карысныя веды і практычныя навыкі, якія дапамогуць захаваць здароўе і жыццё ў небяспечных сітуацыях. Такія мерапрыемствы вельмі важныя для фармавання культуры бяспекі сярод школьнікаў і педагогаў. Дзякуем загадчыцу за прафесіяналізм і даступнае тлумачэнне!

Раздзелы сайта