Архіў навін

03.10.25

Заняткі з элементамі трэнінгу ў 5 класе на тэму "Сямейныя каштоўнасці: што важна ў маёй сям'і?".

3 кастрычніка 2025 г. у 5 класе прайшоў занятак з элементамі трэнінгу на тэму «Сямейныя каштоўнасці: што важна ў маёй сям'і?».

Мэта мерапрыемства - дапамагчы навучэнцам зразумець значэнне сям'і і сямейных каштоўнасцяў у жыцці кожнага чалавека. Занятак пачаўся з прывітання «Сямейны камплімент», якое стварыла пазітыўны настрой і сфакусавала ўвагу на тэме сям'і. Дзеці пазнаёміліся з паняццямі "сям'я" і "сямейныя каштоўнасці". У практыкаванні "Скарбніца каштоўнасцей" навучэнцы выбралі 5-7 галоўных "скарбаў", якія сімвалізуюць важныя для іх сямейныя прынцыпы, і змясцілі іх у свой "куфар". Затым дзеці стварылі герб сваёй сям'і - знак, які адлюстроўвае яе галоўныя прынцыпы. Завяршыўся занятак адмысловым «сямейным» поціскам рукі, якія перадае цяпло і падтрымку.

Раздзелы сайта