Мэта мерапрыемства - пашырыць веды аб дзейнасці ГА "БРПА", выхаваць пачуццё калектывізму і прыналежнасці да піянерскай арганізацыі, а таксама развіць навыкі супрацоўніцтва і пазітыўныя адносіны. Класны кіраўнік актуалізаваў асновы піянерскага руху, яго мэты і прынцыпы, а таксама прапанаваў абмеркаваць, што значыць быць піянерам, піянерскае даручэнне і справу. У канцы занятку на дошцы быў прымацаваны караблік з надпісам "ПІЯНЕР". Дзеці выбіралі адну з фраз: "Быць піянерам сёння - гэта значыць ...", "Я магу быць першым у ...", або "Самым цікавым для мяне сёння было ..." і завяршалі яе. Так хлопцы задумаліся аб сваіх учынках і імкненнях.
