18 кастрычніка 2025 года ў рамках 6-га школьнага дня навучэнцы 5–7 класаў прынялі ўдзел у працоўнай акцыі «Чысты двор», накіраванай на добраўпарадкаванне тэрыторыі і выхаванне ў вучняў беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя. Рабяты прыбіралі смецце, падмяталі дарожкі і прыводзілі ў парадак тэрыторыю школы. Навучэнцы праявілі ініцыятыву, працавітасць і камандны дух. Дзякуючы іх намаганням школьны двор стаў больш чыстым і ўтульным. Праца праходзіла ў сяброўскай і арганізаванай атмасферы.

18 кастрычніка навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у займальным майстар-класе "Падарунак для татачкі сваімі рукамі". Дзеці з радасцю стваралі асаблівыя падарункі, праяўляючы творчасць і клопат. Такі досвед дапамагае развіваць маторыку рук, фантазію і пачуццё адказнасці. Гэтыя вырабы стануць цудоўным падарункам і напамінкам аб цеплыні сямейных адносін. Дзякуем усім за актыўны ўдзел і імкненне зрабіць гэты дзень асаблівым для тат!
