Падчас трох крокаў навучэнцы даведаліся пра гісторыю нашай школы, абмеркавалі правілы і традыцыі, а таксама прыйшлі да важнай высновы — мы не проста жыхары гэтага дома, мы яго гаспадары. Добры гаспадар клапоціцца аб сваёй хаце і робіць яго больш утульным. Кожны вучань можа ўнесці свой уклад: дапамагаць аднакласнікам, удзельнічаць у школьных мерапрыемствах і выконваць правілы. Мэта мерапрыемства - сфарміраваць у рабят пачуццё прыналежнасці, павагі да школы і жаданне паляпшаць яе. Разам мы зробім наш школьны дом яшчэ лепшым!
