31 кастрычніка, у апошні дзень першай чвэрці, для вучняў 8–10 класаў прайшла тэматычная школьная дыскатэка "Восеньскі дэнс".
Былі запрошаны навучэнцы Беліцкай, Селішчанскай, Раманаўскай, Падлескай і Лядзенскай школ. У праграме: запальная дыскатэка ад дыджэя Дар'і, былой вучаніцы нашай школы, танцавальныя батлы, інтэрактыўныя конкурсы з прызамі, фотазона ў восеньскім стылі і моры яркіх эмоцый і прыемных зносін.
