Сённяшні дзень "Дзень чароўнага лісця" пачаўся з прывітальнай зарадкі пад музыку, якая ўзняла настрой усім удзельнікам. Пасля гэтага прайшла Хвілінка здароўя - "Твой рэжым дня на канікулах", дзе дзеці даведаліся, як правільна адпачываць і зараджацца энергіяй. У майстар-класе яны збіралі і сартавалі лісце: па колерах і формах, абмяркоўваючы, чаму восенню лісце мяняюць колер. Затым быў займальны квэст "Па слядах восеньскіх адценняў". У свабоднай зоне рабяты стваралі міні-калажы з прыродных матэрыялаў. Напрыканцы дня прайшла кароткая размова аб уражаннях і эмоцыях. Чакаем новых яркіх дзён!
