Архіў навін

11.11.25

Гутарка «Энергазберажэнне ў паўсядзённым жыцці»

11 лістапада 2025 года ў 7 класе прайшла пазнавальная гутарка на тэму "Энергазберажэнне ў паўсядзённым жыцці".

Мерапрыемства было прымеркавана да Дня энергазберажэння і накіравана на фарміраванне ў вучняў экалагічна адказных паводзін і беражлівых адносін да рэсурсаў. У ходзе сустрэчы хлопцы актыўна абмяркоўвалі, як можна эканоміць энергію дома, дзяліліся прыкладамі са свайго жыцця і называлі простыя, але важныя спосабы энергазберажэння - ад выключэння лішняга святла да ўцяплення вокнаў. Навучэнцы малявалі як яны захоўваюць цяпло ў сваіх дамах, а таксама склалі спіс "Энергетычных звычак" - карысных дзеянняў, якія дапамагаюць берагчы рэсурсы кожны дзень. Мерапрыемства прайшло ў атмасферы зацікаўленасці і супрацоўніцтва. Дзеці не толькі даведаліся шмат новага, але і задумаліся аб сваёй ролі ў захаванні навакольнага асяроддзя. Такія сустрэчы дапамагаюць выхоўваць свядомых і клапатлівых грамадзян, гатовых берагчы цяпло - і ў доме, і ў сэрцы.

Раздзелы сайта