Мэта мерапрыемства - развіваць упэўненасць у сабе, пазітыўную самаацэнку і самапрыняцце.Падчас мерапрыемства хлопцы стварылі "партрэт маёй унікальнасці", дзяліліся моцнымі бакамі і "адпраўлялі ў водпуск" свае слабасці і звычкі, якія хочуць змяніць. Таксама кожны стварыў калаж "Я - гэта Я!", аб'ядноўваючы ўсе дасягненні і зоны росту. У завяршэнне актыўных практыкаванняў удзельнікі абмяняліся словамі падтрымкі. Мерапрыемства дапамагло зразумець, што кожны з нас - унікальны і варты павагі.
