Архіў навін

13.11.25

Урок дабрыні ў 5 класе

Дзень добрых учынкаў стаў асаблівым для нашых пяцікласнікаў!

У рамках урока дабрыні хлопцы стварылі «Лейку дабрыні» — яркі і натхняльны выраб. На кропельках, якія выцякаюць з палівачкі, вучні напісалі свае цёплыя пажаданні і словы падтрымкі для аднакласнікаў, настаўнікаў і ўсіх навакольных. Гэты маленькі, але вельмі важны праект нагадаў аб сіле добрых слоў і ўчынкаў. Няхай у кожным сэрцы будзе месца для дабрыні!

Раздзелы сайта