Сёння, 18 лістапада, у нашай школе адбылася важная і святочная падзея - урачыстая цырымонія прыняцця навучэнцаў 5 і 6 класаў у піянеры.
Дзеці з гонарам сталі членамі БРПА, што сімвалізуе іх адказнасць, сяброўства і патрыятызм. Падчас мерапрыемства хлопцы прамовілі клятву піянера, атрымалі піянерскія значкі і віншаванні ад настаўнікаў і старэйшых таварышаў. Гэты дзень стаў яркім этапам іх школьнага жыцця і важным крокам да фармавання грамадзянскай адказнасці. Віншуем новых піянераў і жадаем ім поспехаў і сяброўства на шляху сталення!
