Вучням расказалі аб важнасці добрых учынкаў і дапамозе навакольным. Рабяты даведаліся, што такое цімураўцы - маладыя людзі, якія дапамагаюць старым, даглядаюць блізкіх і робяць добрыя справы. У ходзе ўрока школьнікі абмеркавалі прыклады з жыцця і падзяліліся сваімі ініцыятывамі. Таксама хлопцы прыдумалі свае ідэі, як дапамагаць сябрам і сям'і. Такая дзейнасць вучыць адказнасці, міласэрнасці і павазе да старэйшых.
У канцы занятку навучэнцы выканалі Заданне «Наша Дарога Дабра». Яны вызначылі добрыя справы, у якіх могуць узяць удзел, і размясцілі іх на «Дарогу Дабра» каля станцый: "Чысты двор", "Зялёная вуліца", "Доўг і памяць", "Родны ачаг" і іншыя. Кожны абраў для сябе канкрэтную справу - уборка двара, пасадка дрэў, дапамога пажылым або ўдзел у памятных акцыях. Гэты праект дапамагае развіваць адказнасць і жаданне рабіць наш горад утульней і дабрэй. Мы ганарымся нашымі школьнікамі, і ўпэўненыя, што такія ініцыятывы будуць працягвацца і прыносіць пазітыўныя змены.
