Архіў навін

21.11.25

Занальныя спаборніцтвы па настольным тэнісе

21 лістапада на базе Танежыцкай сярэдняй школы прайшлі занальныя спаборніцтвы па настольным тэнісе.

У занальных спаборніцтвах па настольным тэнісе сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія праводзяцца ў рамках раённай спартакіяды школьнікаў 2025/2026 навучальнага года, прынялі ўдзел наступныя школы: Танежыцкая сярэдняя школа, Лядзенская сярэдняя школа, Кастрычніцкая базавая школа і Беліцкая сярэдняя школа. Ва ўпартай барацьбе каманда Кастрычніцкай базавай школы заняла 1 месца, Танежыцкая сярэдняя школа - 2 месца, Лядзенская сярэдняя школа - 3 месца, а Беліцкая сярэдняя школа - 4 месца. У фінальныя спаборніцтвы выйшла каманда Кастрычніцкай базавай школы, якая выступіць 22 лістапада на базе сярэдняй школы №5 г. Слуцка.

Раздзелы сайта