Дзень быў напоўнены яркімі эмоцыямі і займальнымі мерапрыемствамі: хлопцы падарожнічалі па промнях акцябрацкай зорачкі, слухалі легенду пра Акцябранку, разгадалі цікавыя загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, называлі правілы акцябрат. Таксама хлопцы танцавалі і спявалі песні, ствараючы святочную атмасферу. Напрыканцы свята кожнае пакаленне вымавіла ўрачыстае абяцанне. Гэтае мерапрыемства стала яркай і запамінальнай падзеяй для нашых навучэнцаў. Педагог-арганізатар пажадала дзецям быць вартымі звання акцябрат і з гонарам насіць іх значкі, працягваючы добрыя традыцыі.
