Навучэнцы абмеркавалі канстытуцыйныя правы і абавязкі, адказнасць непаўналетніх, а таксама пытанні кібербяспекі - як абараніць свае персанальныя дадзеныя і не стаць ахвярай махлярства ў сетцы Інтэрнэт. Мерапрыемства дапамагло хлопчыкам і дзяўчынкам стаць больш пісьменнымі ў пытаннях прававога характару і павысіць пільнасць у лічбавай прасторы.
