Архіў навін

02.12.25

Класная гадзіна на тэму “СНІД. Ведаць, каб жыць» для навучэнцаў 8-10 класаў

2 снежня 2025 года для навучэнцаў 8–10 класаў прайшла класная гадзіна на тэму «СНІД. Ведаць, каб жыць»

Мерапрыемства адбылося ў фармаце інтэрактыўнай размовы з элементамі дыскусіі. Гэта была не проста размова пра сур'ёзную хваробу, а найперш — абмеркаванне важнасці здароўя, яго каштоўнасці тут і цяпер, а таксама ў будучыні. Падчас мерапрыемства вучні атрымалі карысную інфармацыю аб шляхах перадачы ВІЧ, мерах прафілактыкі і значэнні адказных адносін да свайго здароўя. Вынікам стала павышэнне дасведчанасці навучэнцаў аб праблеме СНІДу, іх жаданне дзяліцца атрыманай інфармацыяй з сям'ёй і блізкімі, а таксама ўсведамленне важнасці вядзення здаровага ладу жыцця.

Раздзелы сайта