Архіў навін

10.12.25

Урок бяспекі з інспектарам РАНС: веданне і клятва

10 снежня ў Танежыцкай сярэдняй школе адбылася важная сустрэча.

Навучэнцаў наведала старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Марына Леанідаўна Леснікава. У фармаце жывога дыялогу юнакі і дзяўчаты паўтарылі ключавыя правілы бяспекі ў побыце, на вуліцы і ў школе ў зімовы перыяд. Асаблівая ўвага была ўдзелена правілам паводзін на тонкім лёдзе, выкарыстанні піратэхнікі і дзеянням у выпадку пажару. Інспектар адказала на шматлікія пытанні школьнікаў і разабрала тыповыя небяспечныя сітуацыі. На заканчэнне сустрэчы навучэнцы далі ўрачыстую клятву - быць уважлівымі, асцярожнымі і заўсёды выконваць правілы бяспекі. Кожны ўдзельнік атрымаў ад Слуцкага РАНС карысны падарунак: яркую навучальную памятку і тэматычныя сувеніры, якія будуць нагадваць аб важным уроку кожны дзень.

Раздзелы сайта