Архіў навін

19.12.25

Паседжанне РУМА класных кіраўнікоў

19 снежня на базе нашай установы адукацыі адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў, прысвечанае актуальнай тэме: "Удасканаленне педагагічнай кампетэнтнасці па духоўна-маральнаму развіццю і выхаванню навучэнцаў".

Мерапрыемства аб'яднала тэарэтычныя выступленні і практычныя напрацоўкі педагогаў. У ходзе пасяджэння былі разгледжаны ключавыя аспекты выхаваўчай работы:

Канстанцін Васільевіч Саладуха, намеснік дырэктара, раскрыў фундаментальную ролю сям'і ў фарміраванні каштоўнасных арыенціраў дзіцяці.
Марына Міхайлаўна Паўлоўская, настаўнік хіміі і біялогіі, прадэманстравала, як экалагічнае выхаванне садзейнічае станаўленню маральнай і адказнай асобы.
Анастасія Віктараўна Хахранская, кіраўнік школьнага метадаб'яднання, падзялілася вопытам рэалізацыі праграмы факультатыва "Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму".
Святлана Юр'еўна Горгун, класны кіраўнік 5 класа, прадставіла практыку паспяховага ўзаемадзеяння з Праваслаўнай царквой у выхаваўчым працэсе.

Адмысловую цеплыню і навочнасць мерапрыемству надала практычная частка. Навучэнцы пачатковых класаў пад кіраўніцтвам Алены Анатольеўны Смоліч, класнага кіраўніка 4 класа, прадставілі кранальную калядную пастаноўку, якая прадэманстравала жывую сувязь традыцый і творчасці.

Завяршылася паседжанне інтэрактыўным трэнінгам «Маральны компас. Каштоўнасці, якія вызначаюць мой шлях», які правяла для калегаў Зарына Міхайлаўна Тукачова, класны кіраўнік 10 класа. Практыкаванні і дыскусія дазволілі педагогам глыбока прааналізаваць сучасныя метады фарміравання маральных арыенціраў у школьнікаў.

Ганаровым госцем і значным удзельнікам дыялогу стаў пробашч Парафіі храма Покрыва Прасвятой Багародзіцы в. Балотчыцы айцец Андрэй. Ён высока ацаніў работу педагогаў і творчасць дзяцей, падкрэсліўшы важнасць сумесных намаганняў школы, сям'і і Царквы ў справе духоўна-маральнага станаўлення маладога пакалення.

Пасяджэнне РУМА стала прадуктыўнай пляцоўкай для абмену вопытам, умацавання прафесійных сувязей і пошуку новых эфектыўных падыходаў да выхавання.

Раздзелы сайта