Дырэктар школы павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак з паспяховым завяршэннем навучальнага перыяду і ўручыў граматы вызначыўшымся навучэнцам — за добрыя вынікі ў вучобе, актыўны ўдзел і перамогі ў конкурсах. У завяршэнне мерапрыемства была праведзена гутарка аб бяспечных зімовых канікулах, дзе школьнікам нагадалі правілы паводзін на вуліцы, у побыце і пры зімовых забаўках. Лінейка прайшла ў святочнай і натхняльнай атмасферы.

