Вучні пазнаёміліся з правіламі зімовай бяспекі і ПДР, паглядзелі мультфільм “Тафіці. Прыгоды на краі свету», удзельнічалі ў гульнях «Сяброўскія ладачкі» і «Падарожжа па зімовай казцы». На майстар-класе хлопцы зрабілі снегавіка, а ў завяршэнне падзяліліся эмоцыямі і ўражаннямі.
Дзень падарыў дзецям новыя веды, радасць зносін і атмасферу зімовага свята.
