Дзень пачаўся з хвілінкі здароўя "Тры прыступкі, якія вядуць уніз", затым прайшла вясёлая зарадка і апавяданні аб навагодніх прыгодах. Пасля гэтага хлопцы даведаліся аб бяспецы на «Тонкім лёдзе». На свежым паветры прайшлі рухомыя гульні, а затым - майстар-клас па стварэнні навагодніх вырабаў і паштовак. Дзень завяршыўся інтэрактыўнымі гульнямі "Зімовыя загадкі" і абмеркаваннем уражанняў. Няхай гэтыя яркія моманты застануцца ў памяці!
