Дзень пачаўся з карыснай «Хвілінкі здароўя» аб прафілактыцы грыпу. Рабяты вучыліся працаваць у камандзе і паўтаралі важныя правілы бяспекі на дарозе і ў побыце, а затым замацавалі веды ў рухомай гульні на свежым паветры. На трэнінгу «Майстэрня чароўных ідэй» кожны стварыў свой унікальны зімовы абярэг з паперы і расказаў сябрам пра яго значэнне. Завяршыўся дзень вясёлымі навагоднімі эстафетамі і цёплай гутаркай аб самых яркіх уражаннях у ёлкі. Гэты дзень стаў яскравым прыкладам таго, што канікулы могуць быць адначасова вясёлымі, творчымі і пазнавальнымі.
