На занятках хлопцы даведаліся, што такое асабісты рост і як ён уплывае на іх жыццё. Вучні пазнаёміліся з паняццем мэтапакладання, навучыліся фармуляваць свае мэты і ўсведамляць, як яны могуць садзейнічаць асобаснаму развіццю.Акрамя таго, у ходзе класнай гадзіны былі разгледжаны ключавыя крытэрыі асобаснага росту, такія як самасвядомасць, эмацыйная ўстойлівасць і здольнасць да самаразвіцця. Навучэнцы актыўна абмяркоўвалі, у чым выяўляецца асабісты рост, дзяліліся сваімі думкамі і прыкладамі з жыцця.Занятак прайшоў у прыязнай атмасферы, спрыяючы развіццю навыкаў матывацыі ў дзяцей.
