Навучэнцы абмеркавалі трагедыю беларускага народа ў гады вайны, надаўшы асаблівую ўвагу лёсу спаленай вёскі Ола. Размова ішла пра тое, чаму важна памятаць не толькі лічбы, але і канкрэтныя чалавечыя лёсы. Падчас урока хлопцы прыйшлі да высновы, што памяць аб генацыдзе - гэта адказнасць перад будучыняй. Ключавым пытаннем для разважання стала: "Што можа зрабіць кожны з нас, каб падобнае ніколі не паўтарылася?" Заняткі завяршыліся рэфлексіяй, дзе школьнікі падзяліліся сваімі думкамі і ўсведамленнем важнасці захавання гістарычнай праўды.
