Падчас экскурсіі юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з унікальнымі экспанатамі, прадстаўленымі ў залах музея, і падрабязна вывучылі гісторыю станаўлення беларускай арміі. Асаблівая ўвага была нададзена подзвігам вайскоўцаў у розныя гістарычныя перыяды - як у ваенны, так і ў мірны час. Экскурсія дазволіла навучэнцам не толькі пашырыць свае веды, але і наглядна адчуць сувязь пакаленняў, умацаваць пачуццё павагі да абаронцаў Айчыны і гонару за гісторыю сваёй краіны.
