Справаздачы па мерапрыемствах

14.02.26

Дзень здаровага ладу жыцця

Другая субота месяца прысвечана тэме фарміравання здаровага ладу жыцця

У гэты дзень навучэнцы 8-10 класаў прынялі ўдзел у квэст-гульні "Сакрэты здароўя". Каманды адправіліся ў захапляльнае падарожжа па станцыях (спартыўная, здаровае харчаванне, рэжым дня, народная мудрасць, аздараўленчая). На кожнай станцыі дзяцей чакалі інтэлектуальныя пытанні, актыўныя заданні, цікавыя факты аб здароўі.

Для вучняў пачатковай школы была праведзена займальная гульнявая праграма, прысвечаная здароваму ладу жыцця. Тэмы, звязаныя з фармаваннем правільных звычак, заўсёды актуальныя і важныя ў навучанні дзяцей.Праграма прайшла ў цёплай і прыязнай атмасферы, спалучаючы тэарэтычную частку з практычнымі гульнямі. У канцы мерапрыемства хлопцы падзяліліся сваім меркаваннем аб шкодных звычках і зрабілі свядомы выбар на карысць здароўя.

Фотоматериалы

Раздзелы сайта