Гэтае мерапрыемства стала важным крокам у фармаванні лічбавай пісьменнасці ў навучэнцаў і іх разумення бяспечных паводзін у інтэрнэце.Падчас заняткаў хлопцы даведаліся пра такія паняцці, як інтэрнэт-троль і бот, а таксама пра тое, як іх дзеянні могуць уплываць на зносіны ў сетцы. Абмеркаванне гэтых тэм дазволіла навучэнцам усвядоміць, наколькі важна быць уважлівымі і асцярожнымі пры ўзаемадзеянні ў анлайн-прасторы. Дзеці таксама пазнаёміліся з асноўнымі правіламі бяспекі, абмеркавалі як правільна абараняць свае асабістыя дадзеныя, пазбягаць канфліктных сітуацый і захоўваць павагу да іншых карыстальнікаў. Практычныя заданні і групавыя абмеркаванні садзейнічалі актыўнаму ўдзелу ўсіх дзяцей. Заняткі прайшлі ў атмасферы адкрытасці і даверу. Навучэнцы ўпэўнены, што атрыманыя веды дапамогуць ім стаць больш адказнымі і бяспечнымі карыстальнікамі інтэрнета.
