Старонкі вуснага часопіса адкрывалі перад пяцікласнікамі падзеі Афганскай вайны, якая стала выпрабаваннем для тысяч савецкіх салдат і афіцэраў. Дзеці даведаліся пра мужнасць і стойкасць тых, хто выконваў свой інтэрнацыянальны абавязак у найскладанейшых умовах, пра лёсы землякоў, якія прайшлі праз гэтую вайну.Адмысловая ўвага была нададзена тэме памяці. Школьнікі абмеркавалі, чаму важна памятаць пра тыя падзеі, шанаваць подзвіг салдат і перадаваць гэтую памяць наступным пакаленням. Класны час дапамог хлопцам глыбей зразумець трагічныя і гераічныя старонкі гісторыі сваёй краіны і адчуць каштоўнасць мірнага жыцця.
