Архіў навін

16.02.26

«Афган: рана, якая не гоіцца» - урок памяці для сямікласнікаў

16 лютага ў 7 класе прайшло тэматычнае мерапрыемства "Афган: рана, якая не гоіцца", прысвечанае памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Падчас сустрэчы хлопцы даведаліся пра падзеі Афганскай вайны, яе трагічныя старонкі і наступствы, пра мужнасць салдат, якія выконвалі свой абавязак удалечыні ад Радзімы. Размова ішла пра важнасць захавання гістарычнай памяці і павагі да тых, хто прайшоў праз выпрабаванні вайной.Мерапрыемства прайшло ў атмасферы глыбокай павагі і суперажыванні. Яно пакінула ў сямікласнікаў яскравыя ўражанні і жаданне працягваць вывучаць гісторыю сваёй краіны, каб ведаць і памятаць подзвіг тых, хто абараняў яе інтарэсы.

Раздзелы сайта