Мерапрыемства было накіравана на фарміраванне ў старшакласнікаў цэласнага ўяўлення аб падзеях Афганскай вайны (1979–1989 гг.), яе прычынах, ходзе і гістарычным значэнні. Дзеці пагрузіліся ў трагічныя і гераічныя старонкі гісторыі, даведаліся пра лёсы тых, хто выконваў інтэрнацыянальны абавязак удалечыні ад Радзімы.Асаблівая ўвага надавалася выхаванню павагі да подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў і асэнсаванню такіх паняццяў, як "доўг" і "патрыятызм". Жывы дыялог і дакументальныя матэрыялы дапамаглі школьнікам не проста даведацца пра факты, але і сфарміраваць асабістае стаўленне да гэтых найважнейшых маральных катэгорый.Такія сустрэчы садзейнічаюць захаванню гістарычнай памяці і выхаванню дастойных грамадзян сваёй краіны.
