Архіў навін

19.02.26

Тыдзень нулявога траўматызму: сямікласнікі вывучаюць важную тэму

З 16 па 22 лютага ў нашай школе праходзіць Тыдзень нулявога траўматызму. Гэты час, калі асаблівая ўвага надаецца пытанням бяспекі, прафілактыцы траўматызму і фарміраванню адказных адносін да свайго здароўя.

Сямікласнікі не засталіся ўбаку і з вялікай цікавасцю вывучылі матэрыялы, прадстаўленыя на інфармацыйным стэндзе. Дзеці пазнаёміліся з асноўнымі правіламі бяспечных паводзін у школе, дома і на вуліцы, даведаліся, як пазбегнуць небяспечных сітуацый і што рабіць, калі траўма ўсё ж адбылася.Такая зацікаўленасць падлеткаў паказвае, што тэма бяспекі важная і актуальная для кожнага. Бо веданне простых правілаў дапамагае захаваць самае галоўнае - жыццё і здароўе!

Раздзелы сайта