Архіў навін

18.02.26

Сустрэча з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў у Танежыцкай школе

18 лютага наша школа прымала ганаровых гасцей. Навучэнцы і педагогі сустрэліся з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталляй Аўсяннікавай, старшынёй Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Куракам і старшынёй Рачкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Наталляй Хаценкай.

Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялога. Госці абмеркавалі са старшакласнікамі актуальныя пытанні развіцця рэгіёна, перспектывы для моладзі і важнасць актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Дзеці змаглі задаць пытанні, якія іх цікавяць, і атрымаць кампетэнтныя адказы.Педагогі школы таксама мелі магчымасць абмеркаваць з дэпутатамі надзённыя тэмы, якія датычацца адукацыйнага працэсу і развіцця ўстановы.Такія сустрэчы дапамагаюць моладзі лепш зразумець працу органаў улады, адчуць сваё дачыненне да жыцця краіны і раёна, а таксама вызначыцца з уласнымі арыенцірамі ў будучыні.

Раздзелы сайта