Падчас сустрэчы юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з разнастайнымі акцыямі і праектамі, якія рэалізуе Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя. Педагог расказаў школьнікам аб тым, як удзел у гэтых ініцыятывах дапамагае кожнаму адчуць сябе часткай вялікай каманды і ўсвядоміць значнасць сумесных дзеянняў.Пяцікласнікі даведаліся пра рэспубліканскія патрыятычныя праекты, якія вучаць любіць Радзіму, берагчы яе гісторыю і традыцыі. Абмеркаванне паказала, што ў хлопцаў ужо ёсць нямала ідэй, як яны могуць уключыцца ў грамадска карысную дзейнасць.Галоўная мэта занятку - сфарміраваць у навучэнцаў патрэбу быць актыўнымі, ініцыятыўнымі і адказнымі праз удзел у сапраўдных піянерскіх справах. Бо менавіта сумесныя праекты дапамагаюць раскрыць таленты, знайсці сяброў і ўнесці свой уклад у жыццё краіны.
