Тэмай абмеркавання стала прафілактыка пажараў у жылым сектары. Вадзім Васільевіч акцэнтаваў увагу педагогаў на неабходнасці рэгулярнага інфармавання бацькоў і навучэнцаў аб правілах пажарнай бяспекі ў побыце. Асаблівая ўвага была ўдзелена важнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў (АПІ) у жылых памяшканнях. Інспектар падрабязна растлумачыў прынцып працы гэтага эфектыўнага прыбора, здольнага своечасова папярэдзіць аб небяспецы і захаваць жыццё і здароўе людзей. Педагогі абмеркавалі формы і метады прафілактычнай работы з сем'ямі і атрымалі актуальныя інфармацыйныя матэрыялы для выкарыстання ў дзейнасці. Узаемадзеянне школы і РАНС - важны складнік агульнай сістэмы бяспекі, дзе кожны дарослы нясе адказнасць за жыццё і здароўе дзяцей.
