У гэты дзень на імправізаванай арэне сустрэліся дзве каманды — «Самаволка» і «Патрыёт». Удзельнікі павінны былі праявіць сілу, спрыт, кемлівасць і камандны дух у разнастайных конкурсных іспытах. Праграма была насычанай і цікавай: эстафеты на хуткасць, конкурсы на трапнасць, заданні на логіку і ўзаемавыручку. Кожны этап выклікаў у балельшчыкаў мора эмоцый і гучныя апладысменты. Удзельнікі абедзвюх каманд прадэманстравалі сапраўдны спартыўны характар і волю да перамогі. Такія мерапрыемствы не толькі ўмацоўваюць здароўе і развіваюць фізічныя якасці, але і выхоўваюць патрыятызм, пачуццё таварыства і павагу да абаронцаў Радзімы. Свята атрымалася на славу!

