28 лютага ў рамках шостага школьнага дня для навучэнцаў пачатковых класаў прайшла гадзіна размовы «Справы сямейныя». Мерапрыемства было накіравана на фарміраванне ў дзяцей ўяўлення аб сям'і як аб людзях, якія любяць і клапоцяцца адзін пра аднаго. Важнай часткай гутаркі стала выхаванне маральнага абавязку перад бацькамі, павагі і падзякі да найбліжэйшых людзей. Рабяты з вялікім жаданнем і цеплынёй распавядалі аб сваіх сем'ях, дзяліліся традыцыямі і цікавымі гісторыямі. Праведзены занятак паказаў, што кожнае дзіця па-сапраўднаму ганарыцца сваёй сям'ёй. Гадзіна зносін таксама садзейнічала фарміраванню ў школьнікаў адказнага стаўлення да будучыні і разумення важнасці сямейных каштоўнасцей, якія стануць асновай іх уласных сем'яў.
