25 лютага ў Танежыцкай сярэдняй школе прайшоў бацькоўскі сход, на якім былі разгледжаны важнейшыя пытанні, якія датычацца бяспекі і абароны правоў непаўналетніх.
Перад бацькамі выступілі:
з аналізам прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць безнагляднасці і ўчыненні правапарушэнняў непаўналетнімі на тэрыторыі Слуцкага раёна па выніках студзеня 2026 года;
з інфармацыяй аб прафілактыцы злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх;
з пытаннем захавання правілаў пажарнай бяспекі выступіў начальнік ПАСП аг. Танежыцы Вадзім Васільевіч Шаўцоў, які акцэнтаваў увагу на неабходнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і кантролю за бяспекай у жылых памяшканнях.
Удзельнікі сходу абмеркавалі актуальныя праблемы, абмяняліся меркаваннямі і атрымалі кампетэнтныя адказы на хвалюючыя пытанні. Такія сустрэчы садзейнічаюць умацаванню ўзаемадзеяння сям'і і школы ў справе абароны дзяцей і фарміравання бяспечнага асяроддзя.
