Падчас адкрытага дыялогу старшакласнікі разважалі аб тым, што значыць быць патрыётам сёння, прыводзілі прыклады праяўлення патрыятызму ў паўсядзённым жыцці. Асаблівая ўвага была ўдзелена стваральнай працы беларусаў як найважнейшай праяве патрыятызму, аснове дастойнага жыцця і эканамічнай бяспекі дзяржавы. Дзеці таксама пазнаёміліся з Праграмай "Адзін раён - адзін праект", якая з'яўляецца яркім прыкладам эфектыўнага развіцця эканомікі рэгіёнаў і аб'яднання намаганняў мясцовых супольнасцяў. На заканчэнне размовы ўдзельнікі паразважалі аб тым, які канкрэтны ўклад у працвітанне сваёй краіны можа ўнесці маладое пакаленне ўжо сёння. Размова атрымалася шчырай і зацікаўленай, бо тэма грамадзянскасці і патрыятызму тычыцца кожнага, хто лічыць Беларусь сваёй Радзімай.
